Kiryl Kalbasnikau

Kiryl Kalbasnikau

Feb'22

Dear London, the city of history
I want to say thank you for everything

For the chance to create and feel safe
For the friend who is honest and brave
For the 20 min walk to my work
For the beer and bacon, vegan, not pork
For the hotel and view on your roofs
For the Sun, and the rain, and the truth

You have opened for me - be yourself
The judges aren't here, the theft
That is taking your time - is you
So acknowledge this and start to move

Reimagine your life in a way
Where job enhances your brain
All the stresses and doubts fade away
And your glance is again bright and straight

Dear London, I am far away from my home
And you’re giving me the time-space to do more
For my people, and culture, and the victims of war
Which - oh fuck! - is still taking the place at my home

The same war as a child I have seen with my eyes
The same war women had to fight in sometimes
The same war which is being born inside us
Violence. Our tragedy is in violence

The real enemy that's worth struggling against
Not to forget his allies - lie, fear, and cowardice
Bad and good are also too tricky terms to play with
And when we won. Let it rain with the tears of happiness

London, I’m sorry, I went too far from the point
I am grateful for your patience and story
You have given me here in two beautiful nights
And I managed to save it in the infinite notes of my infinite files
3 Jan'15

Людзі з неверагодным
Настроем адзначаюць
Развітанне з часам
Замкнёным у адзінку
Віртуальную

Ім падаецца
Істотным
Значным
Што ў новым годзе
Усё будзе іначай

Будзе лепей
Будзе больш
Вышэй
Хутчэй

Але куды?
Куды мы спяшаемся?
Чаму нам так важна адзначыць
Што гэты год скончыўся?

Надзьмутае свята
Свята канс’юмэрызму
Свята неспраўджаных надзей
Свята новых чаканняў?

З году ў год
Са дня ў дзень
Усе хочуць таго ж

Грошай
Нерухомасці
Рухомасці
Не ўсе

Канешне
Хтосьці чакае іншага
Для кагосьці важна
Вырасці

Хтосьці не рады
Што год скончаны
І што столькі яшчэ не зроблена

Што і зараз
Дзесьці хочуць есці дзеці
Дзесьці паміраюць людзі
Не сваёй
Дзесьці вырубаюцца дрэвы

Тонамі
Мегатонамі
Кілаватамі
Кувалдамі
Жалезам
Потам
Часам
Год за годам

Людзі не шануюць свой час
Ім закрылі вочы
Яны не любяць чытаць
Ім папросту аднойчы

Правілы гульні
Навязалі
І цяпер
Калі кожны
Новы
Чалавек у свет
Прыходзіць
Ён абавязаны
Быць

Грамадзянінам
Сваёй дзяржавы
Годным сынам
Жанчынай адданай
Сур’ёзным татам
Мужчынам надзейным
Матуляй ласкавай
Згорбленым дзедам
Які па статыстыцы
Памерці мусіць
Раней

Бо так
Аднойчы
Сказалі

Але ўсё зменліва
Некалі
Рабства было спрадвечным
А недзе
Спрадвечна й дагэтуль
Некалі
Людзі лічылі сябе лепшымі
Бо былі з блакітнымі вачыма
Некалі
Людзі пагаджаліся
Плыць праз акіян
І будаваць там новае
Знішчаючы ўжо пабудаванае
Некалі
Імі ўсімі кіравала каханне
Некалі
Усімі намі каханне кіравала

Некалі
Новы год адзначалі 1-га сакавіка
Бо пачыналіся зноўку
Працы на полі
Недзе
Яго святкуюць зусім не так
У Кітаі 4713-ы
Пачнецца ў лютым 19-га

Таму варта памятаць
Што ўсе мы можам
Змяніць не новы год
А заўтра

А яшчэ лепш
Нашае сёння
Мы можам
Кожны дзень пражываць
Нібы апошні
Кожны дзень сустракаць
Як пачатак новага году
Кожным момантам
Насалоджвацца
Да бясконцасці
Кожны дзень
Аддаваць сябе іншым
Кожны дзень
Імкнуцца да лепшага
Кожны дзень
Паўставаць лепшымі
Кожны дзень
Усміхацца пры сустрэчы
З сябрамі
Са знаёмымі
З незнаёмымі
Тады
У новым годзе
Кожны дзень
Будзе новым

Не таму
Што зноў
Узыйшло сонца
А таму
Што мы
Новыя
Не таму
Што зноў
Чуем будзільніка мелодыю
А таму
Што сон
Скончыўся
Не таму
Што нам
Трэба зноў апраўдвацца
А таму
Што мы
Перасталі баяцца

Пазіраць у вочы
Абдымаць без нагоды
Цалаваць у шчочку
Падаваць руку
Адчыняць дзверы
Запускаць унутар
Адпускаць з болем
Аддаваць куртку
Падтрымаць словам
Разразіцца громам
Калі ёсць гора

Калі ўсё добра
Разразіцца смехам
І пусціць рэха
Па свеце гэтым
17 Dec'14

Стоп!
Мы павінны спыніцца.
Закрыем вочы.
Уявім ноч.
За акном — дождж.

Цішыня,
У якой хаваюцца музыка й словы,
Саступае свае пазіцыі.
Пра што ты думаеш перад сном?
А пасля што табе сніцца?

Шчырасць.
Я бачу дзень.
Раптам чую гарматаў стрэлы.
Гэта людзі забіваюць людзей.
Я шкадую, што я — цэлы.

Я сяджу за шэрым сталом,
Мутнаватае шкло — злева.
За ім плынь
Невядомых мне мінакоў.
Мае пальцы чамусьці знямелі.

Час упарта не спыніць крок
Гэты дзень заўтра будзе ў мінулым.
Не прасіць я хацеў знарок.
Не прашу —
Калі ласка, не слухай.

Я шаную адданасць тваю,
Ты сядзіш, ты трываеш гэта.
Я вяду двайную гульню:
Ты і карнік тут,
І ахвяра ў гета.

Ёсць жыццё і ёсць смерць.
Ёсць надзея.
Няма правілаў — можаш гарэць
Незалежнасці й мары
Дзеля.

Можаш верыць у судны дзень,
Рыхтавацца, дрыжаць і верыць.
Справядлівасць няхай нясе
Дабрыню
У тваіх дзеях.

Як па мне,
Усё — штучны канструкт,
Чалавек — толькі ты — варты.
Можа быць, цябе заўтра пад суд,
І сядзі ўсё жыццё за кратамі.

Існуе толькі тут і цяпер.
Адпускай свае перажыванні.
Крок гадзінніка, дзікі як звер,
Не спыняе
Свайго існавання.

Твае думкі, пачуцці — нішто.
Пакуль ім не нададзена форма.
Пачынаць можна проста —
Са слоў.
Паспрабуй уявіць галоўнае.

А галоўнае — зноў чалавек.
Той, хто слухаць
І бачыць здольны.
Не фізічна. Канешне, не.
Я кажу тут пра больш глыбокае.

Тое вартае, што — у табе:
Шчырасць, клопат,
Жаданне быць побач —
Не здавайся, не бойся, спрадвек
Людзі блізкія ідуць поруч.

Не хавацца за сценамі моў,
Не спыняцца пры першым падзенні.
Называй яго проста —
Палёт,
Які скончваецца прызямленнем.

Усё залежыць заўжды ад цябе.
Як сустрэнешся з новым болем,
Намагайся вось што зразумець:
Гэты выклік —
Магчымасцяў поле.

Запусці сябе ў свет людзей.
Помні, унутраны твой
Заўжды дорыць цяпло.
Закрый вочы і проста дазволь
Цішыні праглынуць мяне зноў.
3 Dec'14

Колеры
Неверагодныя
Толькі што
Разбаўлялі
Празрыстасць
Маёй вады
Але бясконцыя
Восеньскія дажджы
Вярнулі
Маю
Былую
Гармонію
21 Nov'14

Калі доўга пазіраць на неба,
А пасля азірнуцца ў наваколлі
Пабачыш

Вочы
Вылучаюцца на кантрасце
Зоркі
Хаваюцца ў ліхтарах
19 Nov'14

Горад
Нагрувашчванне гмахаў
Шэрых

Людзі
З усіх сілаў будуюць
Сцены

Трэба
Бегчы, ісці, не думаць
Ехаць

Толькі б
Нідзе не адбіцца
Рэхам
17 Nov'14

Пахамі намяшанымі
Я прыйшоў дадому
Тата паціснуў руку

А пасля
Калі я памыўся
Паеў
Апрануўся

Ён кажа
Што хоць
Перастаў
Ваняць

І мне так прыемна
Што ніякай
Табе
Галавамойкі
Ніякіх спрэчак
Яскравых
Летніх

Проста
Я не быў цэлы тыдзень
Дома
Я загойваў раны
Я аднаўляўся
Сустракаў людзей
Старых і новых
Я выпіваў мора
Я хацеў есці

Я сустрэўся з сабою
Калі сёння
Аддана паверыў
У смерць

Яна не размаўляла
Са мной
А я мог толькі стагнаць
Ад болю
Было б лагічна
Падумалася
Само
І я падняўся
Цяпер
Я вольны